Емэн: роднае племя прэзыдэнта стала на бок апазыцыі

Сана, 20 траўня, 2011

У Емэне адно з найбуйнейшых плямён краіны – Хашыд, да якога належыць і прэзыдэнт краіны Алі Абдула Салех, перайшло на бок апазыцыі.

У суботу ў выніку сутыкненьняў паміж прадстаўнікамі племені і сіламі бясьпекі загінулі прынамсі два чалавекі, параненыя больш за 20.

Відавочцы паведамляюць, што ў горадзе была чутная страляніна з аўтаматаў і гранатамётаў.

Абстаноўка ў Емэне ізноў абвастрылася пасьля таго, як Салех у нядзелю чарговы раз адмовіўся падпісаць дамоўленасьць аб перадачы ўлады ўзамен на гарантыі недатыкальнасьці.

Масавыя выступы апанэнтаў і прыхільнікаў емэнскага лідэра, які кіруе краінай ужо 33 гады, працягваюцца ад студзеня.