Лібійская апазыцыя вылучае перамовы з Кадафі

Масква: прадстаўнік Пераходнай нацыянальнай рады Лібіі Абдэль Рахман Шалькам і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Лібійская апазыцыя не зьбіраецца весьці перамоваў з Муамарам Кадафі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Пераходнай нацыянальнай рады Лібіі Абдэль Рахман Шалькам пасьля перамоваў у Маскве зь міністрам замежных спраў Расеі.

Паводле прадстаўніка паўстанцаў, лібійскі лідэр павінен адмовіцца ад улады і пакінуць краіну.

Абдэль Рахман Шалькам таксама зазначыў, што апазыцыя выступае супраць наземнай апэрацыі НАТО ў Лібіі.

Перад пачаткам сустрэчы кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што на ёй будзе абмяркоўвацца магчымае замірэньне і пачатак дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй у Лібіі. На мінулым тыдні Лаўроў сустракаўся з прадстаўнікамі Кадафі.