Пакістанскія сілы ачысьцілі ад баевікоў ваенна-марскую базу

База "Мехран" пасьля нападу баевікоў

Пакістанскія сілы бясьпекі сёньня ачысьцілі ад баевікоў тэрыторыю ваенна-марской базы «Мехран» у горадзе Карачы. У часе сутыкненьняў загінулі ня меней як 12 пакістанскіх вайскоўцаў, 14 – параненыя.

Баевікі ўварваліся на тэрыторыю комплексу ў нядзелю ўвечары і падпалілі два самалёты марской авіяцыі, якія стаялі на ўзьлётнай паласе. Нападнікаў было, паводле ацэнак вайскоўцаў, ад 10 да 15. Адказнасьць за інцыдэнт узялі на сябе пакістанскія талібы.