У Сырыі былі забітыя 44 дэманстранты

Паводле праваабаронцаў, у пятніцу ў Сырыі былі забітыя 44 дэманстранты. Паліцыя прымяніла зброю супраць дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Найбольшая колькасьць ахвяраў – у заходняй правінцыі Ідліб і горадзе Хомс у цэнтральнай частцы краіны.

У апошні час колькасьць загіблых у сутыкненьнях з паліцыяй у Сырыі, паводле праваабаронцаў, набліжаецца да 900 чалавек. Таксама паведамляецца пра «тысячы арыштаваных».

Сытыйскія ўлады ўскладаюць адказнасьць за гібель людзей на ўзброеныя групоўкі, якія, па іх словах, «падтрымліваюцца іслямістамі».