У Сырыі пры разгоне дэманстрацый забітыя чатыры чалавекі

Сырыйскія жанчыны пратэстуюць супраць Асада

У Сырыі сёньня пры разгоне сіламі бясьпекі чарговых акцый пратэсту былі забітыя чацьвёра дэманстрантаў.

Тры чалавекі загінулі ў горадзе Хомс, яшчэ адзін - у Санаміне, на поўдзень ад сталіцы Дамаску. Дэманстрацыі з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў і адстаўкі прэзыдэнта краіны Башара Асада былі арганізаваныя сёньня пасьля малітвы ў Баніясе, Хаме і Латакіі, нягледзячы на ўведзеныя ў гэтыя гарады войскі.

Паводле праваабаронцаў, за апошнія некалькі тыдняў у Сырыі ахвярамі рэпрэсіяў, разгорнутых супраць апазыцыі, сталі звыш за 850 чалавек. Усё больш ўсясьветных лідэраў заклікаюць Асада і яго атачэньне спыніць гвалт у дачыненьні да цывільных дэманстрантаў.