У Японіі сыходзіць у адстаўку прэзыдэнт ТЕРСО

"Фукусіма-Даічы" пасьля аварыі

Як паведамляюць японскія СМІ, прэзыдэнт такійскай электрычнай кампаніі ТЕРСО - апэратара аварыйнай АЭС "Фукусіма-Даічы” сыходзіць у адстаўку і гатовы несьці адказнасьць за пралікі ў ліквідацыі аварыі на станцыі, якая пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Паводле японскай газэты "Ёміуры” ў сёлетнім фінансавым годзе страты кампаніі склалі 18 мільярдаў даляраў. У выніку аварыі на "Фукусіме-Даічы" расплавіліся тры рэактары, працягваецца ўцечка радыяцыі. Гэта стала самай буйной ядзернай катастрофай з часу Чарнобыльскай трагедыі.

Прадстаўнікі ТЕРСО, аднак, пакуль не пацьвердзілі інфармацыі аб адстаўцы боса.