Рэшткі самалёта Качыньскага летам перададуць Польшчы

Мэмарыяльная дошка на месцы падзеньня самалёта Качыньскага

Генпракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет паведаміў, што рэшткі самалёта Леха Качыньскага будуць перададзеныя польскаму боку ў канцы лета. Гэтай транспартыроўкай зоймуцца польскія спэцыялісты.

Авіякатастрофа самалёта, у якой загінулі 88 прадстаўнікоў польскай дэлегацыі пасажыраў на чале з прэзыдэнтам Качыньскім, а таксама ўсе 8 членаў экіпажу, адбылася 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам.