Абама выступіць з прамовай аб пераменах у арабскім сьвеце

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама мае выступіць сёньня з прамовай, прысьвечанай апошнім падзеям у арабскіх краінах.

Чакаецца, што амэрыканскі лідэр закліча гэтыя краіны да маштабных дэмакратычных рэформаў.

Што да падтрымкі гэтых працэсаў з боку ЗША, Абама мае абвясьціць аб выдзяленьні шматмільярдных эканамічных пакетаў дапамогі Эгіпту і Тунісу, дзе кіроўныя рэжымы былі зрынутыя ў выніку народных рэвалюцыяў.