Часовы кіраўнік "Аль-Каіды" – Саіф аль-Адэль

Саіф аль-Адэль

Часовым кіраўніком тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каіда" стаў эгіпецкі баявік Саіф аль-Адэль. Пра гэьта паведаміла тэлекампанія Аль-Джазіра.

Паведамляецца, што аль-Адэль – была афіцэр эгіпецкага спэцназу. Ён быў адным з арганізатараў выбухаў у амбасадах ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Пасьля пачатку вайсковай апэрацыі ЗША і міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане ў 2001 годзе ён зьбег у Іран, дзе знаходзіўся пад хатнім арыштам. Год таму, як паведамляюць арабскія СМІ, ён прыбыў на кантралюемыя ісламістамі тэрыторыі на паўночным захадзе Пакістану.