Ірляндыя: пратэсты супраць візыту каралевы

Дублін – пратэсты супраць візыту брытанскай каралевы

У Дубліне ў аўторак паліцыя разагнала акцыю пратэсту супраць візыту ў Ірляндыю каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы ІІ.

Каля сотні пратэстоўцаў паспрабавалі прарвацца праз кардон, які ахоўваў візыт каралевы, закідваючы паліцэйскіх камянямі і пэтардамі.

Нацыяналістычная партыя Шын-Фэн, якая арганізавала акцыю, паабяцала праводзіць пратэсты ва ўсіх гарадах, якія наведае Лізавета. Дэманстранты лічаць прымірэнчы візыт брытанскай каралевы заўчасным – у сувязі працягам брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі.

Візыт Лізаветы ІІ у Ірляндыю працягнецца 4 дні. Сёньня яна наведае стадыён "Кроўк парк", дзе ў 1920 годзе – ў часе ірляндзкай вайны за незалежнасьць – брытанскія салдаты адкрылі агонь па гледачах футбольнага матчу.