Украіна высылае чэскіх дыпляматаў

Будынак МЗС Украіны

Часовы павераны ў справах Чэхіі ва Ўкраіне Вітаслаў Півонька быў запрошаны ў Міністэрства замежных справаў Украіны, дзе яму паведамілі пра высылку двух супрацоўнікаў ваеннага аташату Чэхіі ў Кіеве. Прэсавая служба ўкраінскага зьнешнепалітычнага ведамства паведаміла, што прычынай -- «несумяшчальнасьць з дыпляматычным статусам іх дзейнасьці ў зборы інфармацыі, якая ўяўляе дзяржаўную тайну ва Ўкраіне».

Сутнасьць прэтэнзіяў украінскага боку да чэскіх дыпляматаў пакуль не зразумелая. Прага таксама пакуль ніяк не адрэагавала на высылку дыпляматаў.