Прадстаўніка МУС не ўпусьцілі на Мальту

Анатоль Куляшоў, міністар унутраных справаў

Прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі з палітычных меркаваньняў не дапусьцілі на Эўрапейскую рэгіянальную канфэрэнцыю Інтэрполу на Мальту.

Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў.

На ягоную думку, стварэньне падобных перашкодаў у працы міжнародных праваахоўных структураў адмоўна адбіваецца на іх узаемадзеяньні і дзейнасьці, - паведамляе Інтэрфакс.