Лібійскія ўлады заявілі пра 6 забітых у выніку авіяўдараў НАТО

У часе авіяўдараў сілаў НАТО па лібійскай сталіцы ў ноч на чацьвер забітыя 6 і параненыя 10 чалавек, паведамілі сёньня лібійскія ўлады. Яны заявілі, што забітыя – мірныя жыхары. Іншага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Паводле камандаваньня сіламі НАТО, авіяўдары наносіліся па рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі.