У Турэччыне курдзкія сэпаратысты забілі двух міліцыянтаў

Дэманстрацыя курдаў у Турэччыне

У горадзе Сілопі на паўднёвым усходзе Турэччыны два паліцыянты забітыя ў выніку нападу курдзкіх сэпаратыстаў на паліцэйскі ўчастак.

Нападнікі належалі да забароненай Рабочай партыі Курдыстану, якая з 1984 году змагаецца за незалежнасьць рэгіёну.

Лідэр партыі Абдула Аджалан, які знаходзіцца ў пажыцьцёвым зьняволеньні, заявіў, што курды актывізуюць барацьбу пасьля прызначаных на 12 чэрвеня парлямэнцкіх выбараў у тым выпадку, калі кіраўніцтва Турэччыны ня пойдзе зь імі на перамовы.

З пачатку канфлікту паміж уладамі Турэччыны і прыхільнікамі курдзкай незалежнасьці загінулі больш як 40 тысяч чалавек.