НАТО ня мелася забіваць Кадафі

Улады Лібіі паказваюць гэтыя руіны як вынік апошняга налёту авіяцыі НАТО

Паўночнаатлянтычны зьвяз абверг інфармацыю, што авіяцыя НАТО, калі мінулай начы бамбавала шэраг аб'ектаў у Трыпалі, мелася забіць Муамара Кадафі. Прадстаўнік камандаваньня НАТО, італьянскі генэрал Кляўдыё Габэліні паведаміў, што апошнія рэйды былі скіраваныя супраць камандных і кантрольных цэнтраў, якія ўлады Лібіі выкарыстоўвалі для абстрэлаў цывільных жыхароў. Габэліні адзначыў, што НАТО ня ведае, ці жывы Кадафі.

Сёньня ж лібійскія паўстанцы заявілі, што змаглі выціснуць войскі Кадафі з гораду Місурата і, нягледзячы на тое, што горад застаеццам ў аблозе ўрадавых сілаў, падразьдзяленьні прыхільнікаў апазыцыі прасунуліся на 30 кілямэтраў на захад.