Расейскае МУС прадухіліла тэракты на Дзень перамогі

Р.Нургаліеў

Кіраўнік расейскага МУС Рашыд Нургаліеў сьцьвярджае, што супрацоўнікі яго ведамства абясшкодзілі на Паўночным Каўказе некалькі груп, якія рыхтаваліся "зьдзяйсьняць тэракты" перад сьвятамі 9 траўня.

"Сумесна з нацыянальным антытэрарыстычным камітэтам мы здолелі перад пачаткам вясеньне-летняга пэрыяду абясшкодзіць тэрарыстычныя ячэйкі, якія маглі зьдзейсьніць тэракты, асабліва ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня сьвяткаваньня 9 траўня ", - заявіў Рашыд Нургаліеў у Грозным. Паводле ягоных слоў, сёлета на Паўночным Каўказе былі забітыя 146 баявікоў. 19 зь іх міністар назваў "лідэрамі ".