Пакістанскі прэм'ер-міністар зьвернецца да парлямэнту

Юсуф Разы Гілані

Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Разы Гілані выступіць сёньня перад парлямэнтам краіны.

Як адзначаюць агенцтвы, гэта будзе першы публічны выступ Гілані ў краіне пасьля таго, як некалькі дзён таму ў Пакістане ў часе апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў, быў забіты лідэр "Аль-Кайды" Усама бін Ладэн. Наведваючы на мінулым тыдні Парыж, Юсуф Разы Гілані заклікаў усясьветную супольнасьць больш актыўна дапамагаць Ісламабаду ў барацьбе з тэрарызмам.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў інтэрвію тэлеканалу CBS заявіў, што Злучаныя Штаты будуць дамагацца ад Пакістану расьсьледаваньня прычын таго, што бін Ладэн некалькі гадоў жыў на тэрыторыі гэтай краіны і працягваў кіраваць "Аль-Кайдай.