Прэзыдэнт Інданэзіі заклікаў да барацьбы з інфляцыяй

Рост коштаў на харчаваньне і энэрганосьбіты можа прывесьці да жабрацтва насельніцтва – заявіў сёньня прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдаёна на адкрыцьці штогадовага саміту дзяржаў – членаў Асацыяцыі краінаў Паўднёва-Усходняй Азіі, які адбываецца Джакарце.

Юдаёна заклікаў кіраўнікоў краінаў, якія прыбылі на саміт, прыняць тэрміновыя захады для барацьбы з інфляцыяй.