Банкаўскія карткі зноў працуюць

На сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтру тлумачацца прычыны, чаму 24 сакавіка больш як гадзіну (ад 12:20 да 13:33) не працавалі банкаўскія карткі.

Паводле Банкаўскага працэсінгавага цэнтру, гэта не было выклікана тэхнічным збоем.

"Спыненьне праграмнага комплексу апрацоўкі аўтарызаваных запытаў у рэжыме рэальнага часу было зроблена абслугоўваючым пэрсаналам у адпаведнасьці зь дзейнымі інструкцыямі для прадухіленьня затрымак у прыёме ад банкаў, якія абслугоўваюцца прадпрыемствам, інфармацыі пра актуальныя дадзеныя стану астаткаў па рахунках кліентаў".

Цяпер сыстэма працуе як звычайна.