Емэн: сутыкненьні паміж прэзыдэнцкімі сіламі і апазыцыяй

На ўсходзе Емэну, у горадзе Мукала адбыліся сутыкненьні паміж прэзыдэнцкай гвардыяй ды вайскоўцамі, якія перайшлі на бок апазыцыі. Паводле агенцтва Reuters, падчас сутычак паранены нейкі палкоўнік, але на чыім баку ён выступаў – пакуль невядома.

Ад серады на 30 дзён надзелены надзвычайнымі паўнамоцтвамі прэзыдэнт Алі Абдула Салеха забараніў акцыі пратэсту і пашырыў правы сілаў бясьпекі на арышты. Тым часам емэнская апазыцыя заклікала 25 сакавіка правесьці марш пратэсту ля прэзыдэнцкага палацу ў сталіцы краіны Сане.