Пуцін абмяркуе ў Бялградзе газаправод, Лібію і Косава

Пуціна сустрэў у Бялградзе прэзыдэнт Тадзіч

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня наведаньнем Сэрбіі працягвае свой двухдзённы візыт на Балканы, галоўная тэма якога – перамовы вакол праекту новага газаправоду. Пуцін мае сустрэцца з прэзыдэнтам Сэрбіі Барысам Тадзічам і правесьці зь ім перамовы пра газаправод “Паўднёвы паток”, па якім газ пайшоў бы з поўдня Расеі праз Чорнае мора і далей на Вугоршчыну і Аўстрыю. Масква разьлічваена тое, што газаправод – які ўспрымаюць як канкурэнцып да эўрапейскага праекту “Набука” – увойдзе ў дзеяньне ў 2015 годзе.

Чакаецца, што Пуцін таксама абмяркуе ў Бялградзе падзеі ў Лібіі і статус Косава. Расея падтрымлівае адмову Бялграду прызнаць аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці Косава ад Сэрбіі ў 2008 годзе.