У Пуціна зь Мядзьведзевым “няма разыходжаньняў” па Лібіі

Уладзімер Пуцін сёньня заявіў, што ў яго з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым “вельмі блізкія погляды” на сытуацыю ў Лібіі.

Мядзьведзеў у панядзелак скрытыкаваў Пуціна за параўнаньне заклікаў Захаду да акцыі ў Лібіі зь сярэднявечнымі крыжацкімі паходамі.

Падчас свайго візыту ў Славенію Пуцін заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што афіцыйную пазыцыю Расеі выказаў прэзыдэнт Мядзьведзеў. Раней сёньня прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў удакладніў, што выказваньне Пуціна было ягоным “асабістым меркаваньнем”.