Мядзведзеў скрытыкаваў выказваньні Пуціна

Дзьмітрый Мядзведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў назваў “недапушчальнымі” выказваньні пра “крыжовыя паходы” з нагоды сытуацыі ў Лібіі. Раней сёньня расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін параўнаў вайсковую апэрацыю ў Лібіі з крыжовыімі паходамі, якія адбываліся ў серэднявеччы.

Дзьмітрый Мядзведзеў заявіў, што ня лічыць Рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН няправільнай. Раней сёньня Пуцін асудзіў рэзалюцыю ААН.