Выбух на шахце ў Пакістане

У Пакістане ня менш за 7 гарнякоў загінулі ў выніку выбухаў на вугальнай шахце ў правінцыі Бэлуджыстан.

Паводле апошніх паведамленьняў, зьніклымі бяз вестак лічыцца 41 чалавек. На момант выбухаў яны працавалі ў шахце на глыбіні амаль 1200 мэтраў. Вядуцца выратавальныя работы, аднак шанцы на тое, што шахтараў атрымаецца знайсьці жывымі, вельмі нязначныя. Па папярэдніх дадзеных, да прычынай выбухаў стала падвышаная канцэнтрацыя мэтану.