Вуліца салідарнасьці зь Някляевым

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" правялі акцыю ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

У раёне вуліцы Вялікаморскай, дзе жыве Ўладзімер Някляеў, актывісты кампаніі расклеілі плякаты з зваротам да суседзяў палітыка ня быць абыякавымі і праявіць салідарнасьць – напісаць Някляеву словы падтрымкі.