Клінтан заклікала да перамоў бакі канфлікту ў Емэне

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех абвясьціў пра ўвядзеньне ў краіне надзвычайнага становішча на фоне антыўрадавых выступаў.

Сёньня ў сталіцы краіны Сане спэцслужбы адкрылі агонь па маніфэстантах, былі забітыя 30 чалавек, параненых – каля сотні. Удзельнікі акцый пратэсту, якія цягнуцца больш за месяц, патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе больш як 30 гадоў.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала бакі да перамоваў.