Лібія: краіны G-8 не дамовіліся аб вайсковым умяшальніцтве

Удзельнікі саміту Вялікай васьмёркі ў Парыжы, 14 сакавіка 2011

Краіны Вялікай васьмёркі ня здолелі дамовіцца адносна магчымага вайсковага ўмяшальніцтва ў канфлікт у Лібіі, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ален Жупэ па выніках сустрэчы зь міністрамі замежных спраў краінаў "васьмёркі" ў Парыжы.

Францыя і Вялікая Брытанія заклікаюць увесьці забарону на палёты над Лібіяй. Расея, ЗША і іншыя краіны Эўразьвязу не гатовыя падтрымаць гэтую прапанову.