Краіны Пэрсыдзкай затокі ўвялі войскі ў Бахрэйн

Авангард войскаў з Савудаўскай Арабіі ўваходзіць у Бахрэйн, 14 сакавіка 2011 году

У Бахрэйне апазыцыя назвала “неаб’яўленай вайной” рашэньне аб адпраўцы ў краіну замежнага вайсковага кантынгенту Радай супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі. У панядзелак у Бахрэйн з Савудаўскай Арабіі прыбылі каля тысячы вайскоўцаў. Раней Манама накіравала суседнім дзяржавам запыт аб дапамозе ў ахове сваіх урадавых аб’ектаў з прычыны апазыцыйных выступаў.

Злучаныя Штаты заклікалі замежных вайскоўцаў устрымацца ад гвалту адносна дэманстрантаў.

Ад сярэдзіны лютага шыіцкая апазыцыя ў Бахрэйне патрабуе адстаўкі кабінэту міністраў і абмежаваньня ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.