“Адзінае Расея” перамагае ў 12 рэгіёнах РФ

На выбарчым участку ў Растове-на-Доне, 13 сакавіка 2011 г.

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў у мясцовыя ворганы ўлады, якія адбыліся ў Расейскай Фэдэрацыі ў нядзелю, партыя “Адзіная Расея” атрымлівае большасьць у заканадаўчых сходах 12 рэгіёнаў краіны.

Пры гэтым, кандыдаты партыі набралі больш як 70 адсоткаў галасоў у Курганскай вобласьці і на Чукотцы.

Незалежныя назіральнікі паведамілі пра шматлікія парушэньні.