Парлямэнт КНР ухваліў пяцігадовы эканамічны плян

Усякітайскі сход народных прадстаўнікоў – вышэйшы заканадаўчы ворган КНР – ухваліў пяцігадовы плян эканамічных пераўтварэньняў.

Плян прадугледжвае падвышэньне даходаў вясковага насельніцтва і шэраг сацыяльных зьменаў. На завяршэньне дзесяцідзённай сэсіі парлямэнту прэм’ер Дзяржаўнай рады КНР Вэнь Цзябао заявіў, што бліжэйшыя пяць гадоў будуць мець “вырашальнае значэньне” для паскарэньня эканамічнага разьвіцьця краіны.