Бахрэйн: улады прапануюць апазыцыі перамовы

Кронпрынц Бахрэйну Шэйх Салман бін Хамад Халіфа

Кронпрынц Бахрэйну Шэйх Салман бін Хамад Халіфа ізноў зьвярнуўся да апазыцыі, якая працягвае антыўрадавыя акцыі пратэсту, з прапановай правесьці перамовы з уладамі, паведамляе Бі-бі-сі.

У нядзелю ў Бахрэйне ізноў прайшлі акцыі пратэсту. Сілы бясьпекі пры дапамозе сьлезацечнага газу імкнуліся выцесьніць пратэстоўцаў з цэнтральных раёнаў гораду.

Акцыі пратэсту ў невялікай астраўной дзяржаве Бахрэйн працягваюцца зь мінулага месяца. Іх удзельнікі, галоўным чынам, мусульмане-шыіты, якія складаюць бальшыню насельніцтва краіны, дамагаюцца пашырэньня сваіх правоў і абмежаваньня ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.

Пратэстоўцы таксама патрабуюць сацыяльных рэформаў.