Ля рэактару АЭС Фукусіма-1 адбыўся выбух

Японскія СМІ перадаюць, што ля першага рэактару пашкоджанай у выніку землятрусу атамнай электрастанцыі Фукусіма, быў чутны выбух. Дакладнай інфармацыі аб характары выбуху няма.

Раней паступала інфармацыя аб уцечцы радыяцыі на электрастанцыі, аднак прадстаўнікі станцыі абверглі яе.