На Кубе вызвалены вядомы дысыдэнт

На Кубе вызвалены вядомы дысыдэнт Оскар Эліяс Бісэт.

Адрозна ад большасьці раней вызваленых апазыцыянэраў, якія пагадзіліся эміграваць у Гішпанію, Оскар Эліяс Бісэт заўсёды заяўляў пра свой намер застацца на радзіме, а гэта зацягвала яго вызваленьне. У працэс вызваленьня вызваленьня кубінскіх дысыдэнтаў умяшалася каталіцкая царква пасьля таго як летась у лютым у турме ў выніку галадаваньня загінуў адзін палітзьняволены.