У Аўганістане ў выніку выбуху, які зрабіў сьмяротнік, загінуў начальнік паліцыі паўночнай правінцыі Кундуз. Як паведаміў губэрнатар правінцыі, выбух адбыўся, калі Абдул Рахман Саедхілі ў суправаджэньні іншых афіцэраў паліцыі знаходзіўся ў інспэкцыйнай паездцы.
Паводле дадзеных паліцыі, пры выбуху загінулі яшчэ ня меней як два чалавекі, каля 10 былі параненыя.
Паводле дадзеных паліцыі, пры выбуху загінулі яшчэ ня меней як два чалавекі, каля 10 былі параненыя.