Вацлава Гаўла шпіталізавалі

Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл шпіталізаваны з вострым бранхітам. Паводле сьведчаньняў сакратарыяту Гавэла, яго лечаць спэцыялісты Цэнтральнага вайсковага шпіталю ў Празе.

Болей як 10 гадоў таму ў часе лячэньня раку Гавэлу выдалілі частку лёгкага, таму любое рэсьпіраторнае захворваньне ўяўляе для ягонага здароўя павышаную пагрозу.