Беларусь запрашае на суды назіральнікаў АБСЭ

Будынак офісу АБСЭ ў Менску, зачыненага беларускімі ўладамі на пачатку году

Беларускія ўлады запрасілі экспэртаў АБСЭ для назіраньня за ходам судовых працэсаў над удзельнікамі падзеяў у Менску 19 сьнежня мінулага году.

Пра гэта ў суботу паведаміў прэсавы сакратар МЗА Беларусі Андрэй Савіных.

Чарговыя судовыя працэсы пройдуць у Менску 10 сакавіка.