Бахрэйн: "жывы ланцуг" вакол сталіцы

Бахрэйн: пратэсты апазыцыі ў сталіцы 3 сакавіка 2011

У Бахрэйне дзясяткі тысяч дэманстрантаў-шыітаў арганізавалі ў суботу "жывы ланцуг" вакол цэнтру сталіцы краіны Манамы, патрабуючы палітычных рэформаў.

Акцыі пратэсту ў Бахрэйне доўжацца трэці тыдзень. Суботняя дэманстрацыя стала адной з найбуйнейшых за апошні час. Паведамляецца, што яна прайшла мірна, паліцыя ня ўмешвалася ў ход акцыі.

Шыіцкая апазыцыя ў Бахрэйне патрабуе адстаўкі кабінэту міністраў і абмежаваньня ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.