Аўганістан: загінуў вайсковец НАТО

На поўдні Аўганістану загінуў вайсковец НАТО. Пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік міжнародных сілаў. Вайсковец быў забіты ў пятніцу пры выбуху бомбы. Грамадзянства і іншыя дэталі не паведамляюцца.

З пачатку сакавіка гэта ўжо трэцяя ахвяра ў шэрагах міжнародных сілаў у Аўганістане. Ад пачатку году загінулі 70 вайскоўцаў НАТО.