Лiбія: паўстанцы адбілі контрнаступ

Блёкпост праўрадавых сілаў паміж Трыпалі і горадам Эз-Завія, занятым апазыцыяй

У Лібіі войскі, верныя Муамару Кадафі, ня здолелі захапіць горад Эз-Завія, заняты раней апазыцыяй, сьцьвярджаюць відавочцы падзеяў.

Паведамляецца, што праўрадавыя сілы, пры падтрымцы бронетэхнікі, штурмавалі горад шэсьць гадзін, але былі адбітыя.

Эз-Завія, які знаходзіцца за 50 кілямэтраў на захад ад Трыпалі - найбольш набліжаны да сталіцы горад, падкантрольны паўстанцам.