Пачаліся манэўры Паўднёвай Карэі і ЗША

Паўднёвая Карэя і ЗША сёньня пачалі штогадовыя сумесныя вайсковыя манэўры.
Як заявілі арганізатары, адпрацоўваецца рэакцыя на надзвычайныя сытуацыі, якія могуць узьнікнуць на Карэйскай паўвыспе.

У нядзелю Паўночная Карэя выступіла з заявай, што мэтай гэтых вучэньняў ёсьць зьвяржэньне паўночнакарэйскага кіраўніцтва і папярэдзіла, што ў выпадку правакацыяў гатовая пачаць “паўнамаштабную вайну”.