Аўганістан: 9 ахвяраў тэракту

На ўсходзе Аўганістану ў правінцыі Хост у выніку выбуху загінулі 9 чалавек. Начальнік мясцовай паліцыі паведаміў, што выбуховае прыстасаваньне было закладзенае на ўзбочыне дарогі і было падарванае, калі побач праяжджаў грузавы аўтамабіль. Усе загінулыя – цывільныя жыхары, сярод іх ёсьць жанчыны і дзеці.

Паліцыя ўсклала адказнасьць за тэракт на талібаў.