У Мэксыцы адбыўся землятрус

Землятрус магнітудай 5,7 адбыўся ў пятніцу ў Мэксыцы. Пра гэта паведамляе сайт Геалягічнай службы ЗША. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за сем кілямэтраў на паўночны захад ад гораду Акаюкан, што разьмешчаны ў штаце Веракруз.

Дадзеных пра разбурэньні і пацярпелых няма.