Усход Лібіі – пад кантролем апазыцыі

Пратэстоўцы ў лібійскім горадзе Торбук 20 лютага 2011 г.

Усходняя частка Лібіі знаходзіцца пад кантролем сілаў апазыцыі. У краіне не спыняюцца хваляваньні. Паводле розных зьвестак, у выніку дзеяньняў уладаў, якія ўжываюць вайсковую сілу супраць дэманстрантаў, загінулі ад 300 да 600 чалавек.

Міністар унутраных справаў Лібіі Абдэль Фатах Юнэс аль-Абідзі абвясьціў аб сваёй адстаўцы і заклікаў войска перайсьці на бок удзельнікаў пратэстаў. Лібійскія дыпляматы ААН і іншых краінах заяўляюць аб сваім разрыве з рэжымам і заклікаюць да міжнароднага умяшаньня.

Рада бясьпекі ААН асудзіла гвалт супраць дэманстрантаў і заклікала неадкладна спыніць праліцьцё крыві ў краіне.

Працягваецца эвакуацыя замежных грамадзянаў зь Лібіі.