Сэнэгал разарваў сувязі з Іранам

Сэнэгал паведаміў у аўторак аб разрыве дыпляматычных дачыненьняў з Іранам.

Сэнэгальскі МЗС вінаваціць Іран у пастаўках зброі паўстанцам-сэпаратыстам у Сэнэгале.

Раней у Нігерыі была захопленая партыя іранскай зброі для ваеўнікоў, як сьцьвярджае Сэнэгал.

Суседняя з Сэнэгалам Гамбія таксама разарвала дачыненьні з Іранам з аналягічых прычынаў.