Януковіч мае намер склікаць асамблею

Віктар Януковіч у часе візыту ў Варшаву

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ініцыятыву першага ўкраінскага прэзыдэнта Леаніда Краўчука аб скліканьні Канстытуцыйнай асамблеі, мэта якой – падрыхтоўка зьменаў у канстытуцыю Ўкраіны.

Януковіч падпісаў адпаведны ўказ, згодна зь якім у экспэртную групу для рыхтаваньня асамблеі ўвайшоў і Леанід Краўчук.