Сёньня ў Брусэлі абмяркуюць вынікі донарскай канфэрэнцыі па Беларусі

Рада міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу ўключыла ў парадак дня сёньняшняга паседжаньня ў Брусэлі чарговае беларускае пытаньне.

Беларуская тэма стаіць у разьдзеле «Іншыя справы» і сфармуляваная «Беларусь і вынікі нядаўняй донарскай канфэрэнцыі».

Прэсавая канфэрэнцыя па выніках паседжаньня плянуецца на 17.45 менскага часу. Відэарэпартаж з прэсавай канфэрэнцыі чакайце на нашым сайце ўвечары.