Прэзыдэнт Емэну пойдзе ў адстаўку толькі праз выбары

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех заявіў, што пойдзе ў адстаўку толькі ў выніку выбараў. Гэтыя словы прагучалі ў момант, калі тысячы людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем ягонай адстаўкі.

У горадзе Адэн, што на поўначы краіны, сілы бясьпекі сёньня забілі аднаго дэманстранта і чатырох паранілі. Агульная колькасьць забітых удзельнікаў масавых пратэстаў, якія цягнуцца тыдзень, дасягнула 12.