Эстонія абвясьціла жалобу па загінулых дзецях

Урад Эстоніі абвясьціў панядзелак днём жалобы ў сувязі зь гібельлю дзяцей пры пажары ў дзіцячым доме ў горадзе Хаапсалу на поўдні краіны.

Паведамляецца, што ў часе загараньня ў будынку знаходзіліся 37 дзяцей і 9 дарослых. Бальшыню зь іх выратавальнікі пасьпелі эвакуаваць. Будынак сур'ёзна не пацярпеў.

У згаданай установе жылі дзеці зь цяжкімі фізычнымі недахопамі.