У выніку тэракту талібаў загінулі 18 чалавек

У горадзе Джалалабад на ўсходзе Аўганістану ў выніку нападу на аддзяленьне “Кабульскага банку” сёньня загінулі 18 чалавек, больш як 80 – параненыя.

Паводле агенцтва France Presse са спасылкай на губэрнатара правінцыі Нангархар, напад учынілі сямёра сьмяротнікаў, якія падарвалі сябе ў будынку банку.

Адказнасьць за тэракт узялі на сябе талібы.

Прадстаўнік талібаў Забібула Муджахід заявіў, што мэтай нападу былі паліцыянты, якія прыйшлі ў банк за заробкам.