ААН і ЗША заклікалі ўлады Бахрэйну да стрыманасьці

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун запатрабаваў спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, якія ўзьнялі свой голас, каб паведаміць пра свае “законныя спадзяваньні” у Бахрэйне, а таксама ў іншых краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

У ЗША прэсавы прадстаўнік Пэнтагону Дэйв Лапан сёньня сказаў, што Бахрэйн зьяўляецца даўнім саюзьнікам ЗША, але таксама заклікаў улады Бахрэйну да стрыманасьці.